История Могилева: по страницам газеты “МАГІЛЁЎСКІ СЕЛЯНІН”
(Новая страница: «Еженедельно, с 1928 года два раза в неделю, газета “МАГІЛЁЎСКІ СЕЛЯНІН” издавалась в Могиле…»)
Следующая правка →
Версия 11:45, 7 апреля 2026
Еженедельно, с 1928 года два раза в неделю, газета “МАГІЛЁЎСКІ СЕЛЯНІН” издавалась в Могилеве на русском и белорусском языках с октября 1924 года по ноябрь 1929 года. Освещала жизнь города Могилева и Могилевского уезда, с 1924 года Могилевского округа.
19 студзеня 1927
НАС СТАЛА БОЛЬШ Па перапісе 1926 года у Магілёве пражывала 50 219 чалавек, у тым ліку 25 614 мужчын і 24 605 жанчын. У акрузе налічвалася амаль 531 тыс. жыхароў, сярод якіх сельскае насельніцтва склала 450,5 тыс., гарадское — 80,4 тыс.
16 чэрвеня 1927 г.
НОВЫ ЛЕТНІ ТЭАТР У Магілеве ў садзе (на валу) закончана будаўніцтва летняга тэатра. Існуюцы стары будынак абваліўся ў выніку натуральнага ізносу. Новы тэатр, кошт якога абышоўся ў 17—18 тыс. руб. мае залу ўмяшчальнасцю 900 месц, добрую акустыку. Першыя гастролі ад6удуцца ў тэатры з удзелам украінскай трупы. Кошт месца ў партэры 30—40 капеек.
11 верасня 1927 г.
ЦЭНЫ НА РЫНКУ На 1 верасня цэны на магілёўскім рынку (за 1 кг): мука жытняя — 9.4 капейкі, жытні печаны хлеб — 11,25 кап., пшанічны хлеб — 30, крупы ( пшано або грэчка) — 24, сала свіное — 1 рубель 50 кап., масла сметанковае — 2 рублі, свініна — 83 кап., астраханскія селядцы — 57 капеек.
3 студзеня 1929 г.
СВЯТУ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА Свята 10-годдзя ўтварэння БССР адзначана ў Магілёве канкрэтнымі дасягненнямі. Адбылася закладка чыгуначнага моста цераз Дняпро. Церабкаап адчыніў механічную каўбасую майстэрню, а таксама некалькі гандлёвых лавак і магазін. Пры дзяржаўным музеі абсталявана выстаўка, прысвечаная юбилейнай даце.
15 сакавіка 1929 г.
НА СУСТРЭЧУ 3 МАРАКАМІ Гарадская камсамольская арганізацыя вядзе шырокую кампанію па збору сродкау для паездкі дэлегацыі на падшэфны лінкор “Парыжская камуна”. Мяркуецца уключыць у склад дэлегацыі 20 лепшых камсамольцаў горада для сустрэчы з экіпажам судна, купіць падарункі для маракоу на суму 200 рублёу.
Автор:
Леонид Плоткин