Костел Святого Казимира

Перейти к: навигация, поиск


Да сярэдзіны 16 стагодзьдзя этна-канфэсійны склад насельніцтва Магілёва не вызначаўся асаблівай разнастайнасьцю. Горад быў праваслаўным, аднак меліся прыкметы прысутнасьці каталіцкае канфэсіі. У 50-60 гадах 16 ст. у Магілёве закладаецца першы драўляны касьцёл. Тагачаснае суіснаваньне праваслаўных магілёўцаў з магілёўцамі-каталікамі цяжка акрэсьліць словам "простае". Праваслаўныя разумелі, што зьяўленьне каталікоў у горадзе — гэта непазьбежнасьць. А тыя ў сваю чаргу ўлічвалі праваслаўную еднасьць і задзіночанасьць.

Касьцёл сьв. Казіміра пабудаваны ў 1604 годзе па фундацыі караля Жыгімонта ІІІ. Гэта самы стары мураваны будынак у Магілёве. Ад пачатку касьцёл не вызначаўся архітэктурнай мудрагелістасьцю, аднак усё ж уражваў сваёй дасканаласьцю. Мураваны 1-нававы прамавугольны ў пляне храм з бакавымі прыбудовамі, 5-граннай алтарнай апсідай і 2-вежавым фасадам.

Напрыканцы 17 стагодзьдзя касьцёл перастаў задавальняць парафіянаў па памерах. Вырашана было будаваць новы храм. Аднак чарговая вайна з Масковіяй дазволіла толькі ў 1738 годзе закласьці касьцёл кармэлітаў. Амаль 3-тысячная каталіцкая грамада будзе аддаваць яму перавагу па прыгажосьці, памерах і зручнасьцях. Зь цягам часу Фарны касьцёл навогул займее акрэсьленьне "мужыцкі", тады як новы будзе звацца "панскім".

У 1810 годзе Фарны касьцёл быў перабудаваны. У архітэктуру ўнесьлі элемэнты клясыцызму. Да ўсходніх і заходніх фасадаў былі дабудаваныя клясычныя порцікі. Суцэльны аб'ём храму завершыўся купалам на нізкім барабане. Гукавае аздабленьне дапоўнілася 7-галосным арганам на адмысловай пляцоўцы, якую ўтрымлівалі 4 драўляныя слупы. Тры алтары ўпрыгожваліся драўлянымі скульптурамі. Аднак тады ж храм перажывае і тую небясьпеку, што ледзь ня быў забраны (па рашэньні гарадзкіх уладаў) ад вернікаў "чужынскае" й перададзены вернікам "правільнай" праваслаўнай рэлігіі. Захаваліся дакумэнты на гэты конт. Але на абарону касьцёлу паўстаў ксёндз Матэўш Расінскі. Яму ўдалося пераканаць уладу адмовіцца ад свайго намеру. Праз гэта Матэўш Расінскі займеў глыбокую і доўгую пашану сярод вернікаў-каталікоў.

Касьцёл захаваўся часткова. Рэшткі храму можна пабачыць сёньня на вуліцы Болдзіна, 3 (у двары крамы "Белсаюздруку" за вялікімі чорнымі кратамі насупраць кавярні "Мадэрн") — такая невялікая ружовая будыніна з калюмнамі. Зараз тут складзкое памяшканьне абласнога адзьдзяленьня сувязі.


Ссылки:


http://www.radzima.org/be/object/2708.html

Личные инструменты